10 траўня 2024, Пятніца, 10:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Макей і Віганд абмеркавалі ўдзел Беларусі ва «Усходнім партнёрстве»

5
Макей і Віганд абмеркавалі ўдзел Беларусі ва «Усходнім партнёрстве»

Сёння Уладзімір Макей і Гунар Віганд сустрэліся ў Менску.

Пра гэта паведамляе прэс-служба МЗС Беларусі.

«Міністр замежных спраў Уладзімір Макей 27 траўня сустрэўся ў Менску з дырэктарам дэпартамента Расеі, «Усходняга партнёрства», Цэнтральнай Азіі, рэгіянальнага супрацоўніцтва і АБСЕ Еўрапейскай службы замежных дзеянняў Гунарам Вігандам. Стораны абмяняліся думкамі аб бягучых пытаннях і перспектывах узаемадзеяння паміж Беларуссю і ЕЗ, уключаючы ўдзел краіны ў ініцыятыве «Усходняе партнёрства», - гаворыцца ў паведамленні.

26 траўня намесніца міністра замежных спраў Беларусі Алена Купчына таксама ў Менску сустракалася з дырэктарам у пытаннях палітыкі суседства генеральнага дырэктарата развіцця супрацоўніцтва Еўрапейскай камісіі Міхаэлем Кёлерам. Стораны абмяркоўвалі пытанні развіцця стасункаў паміж Беларуссю і Еўрапейскім Звязам у галіне міжнароднай тэхнічнай дапамогі.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках