28 красавiка 2024, Нядзеля, 19:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Skype з'явіцца функцыя сінхроннага перакладу

У Skype з'явіцца функцыя сінхроннага перакладу

Кампанія Microsoft працуе над стварэннем функцыі машыннага сінхроннага перакладу, якая будзе ўкаранёная ў інтэрнэт-сэрвіс Skype.

Пра гэта кампанія паведаміла ў афіцыйным блогу.

Новая функцыя атрымала назву Skype Translator і стала вынікам спалучэння магчымасці перадачы галасавых дадзеных у Skype і напрацовак Microsoft у вобласці сэрвісаў імгненных паведамленняў і тэхналогіі па перакладзе тэкстаў. Таксама ў распрацоўцы задзейнічанае праграмнае забеспячэнне па распазнанні мовы на аснове нейронавай сеткі. У цяперашні час Skype Translator падтрымлівае больш за 40 моў, піша korrespondent.net.

У першую чаргу функцыя перакладу павінна з'явіцца пад Windows 8 у якасці бэта-дастасавання. Чаканы тэрмін выхаду - канец 2014 года. У канчатковым выніку магчымасць перакладу будзе даступная для спажыўцоў, якія выкарыстоўваюць усе віды прылад.

Па дадзеных Microsoft, штомесяц сэрвісам Skype карыстаюцца больш за 300 млн чалавек, штодзённыя размовы якіх вымяраюцца больш чым 2 млрд хвілін.

Нагадаем, у лютым гэтага года адзін з асноўных канкурэнтаў Skype - мэсэнджэр Viber - быў прададзены за 900 млн даляраў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках