27 красавiка 2024, Субота, 18:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Радаслаў Сікорскі: Перамога Парашэнкі - вялікая параза Пуціна

8
Радаслаў Сікорскі: Перамога Парашэнкі - вялікая параза Пуціна

У Расеі яшчэ ёсць шанец дамовіцца з Украінай.

Пра гэта на канале TVN24 заявіў міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі (пераклад - charter97.org).

«Расея пасылае ў Данецк зброю і тэрарыстаў. Я лічу, што гэта, па-першае, недапушчальна, а, па-другое, у цікавасці Расеі - знайсці спосаб на мірнае суседства з Украінай. Калі сотні і нават тысячы ўзброеных людзей страляюць і захопліваюць тэрыторыі суверэннай краіны, то гэтая краіна мае права абараняцца. Калі б у нас нейкія «госці» занялі Беласток, то мы таксама мелі б права гнаць іх адтуль», - заявіў ён , ацэньваючы апошнія падзеі ва Усходняй Украіне.

Кіраўнік польскай дыпламатыі таксама пракаментаваў перамогу Пятра Парашэнкі на прэзідэнцкіх выбарах ва Украіне.

«Пётр Парашэнка мае вельмі вялікую дэмакратычную падтрымку, а гэтыя выбары былі прызнаныя міжнароднымі арганізацыямі. Я вельмі рады, што ён у першую чаргу наведае Варшаву падчас уручэння ўзнагароды «Салідарнасці» Мустафе Джамілеву і сустрэнецца з кіраўнікамі многіх дэмакратычных дзяржаў. Яго перамога - гэта вялікая параза Уладзіміра Пуціна. Але я лічу, што гэта чалавек, які хоча дамовіцца з Расеяй, і яна павінна гэтым скарыстацца», - дадаў Радаслаў Сікорскі.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках