28 красавiка 2024, Нядзеля, 20:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Бой у Данецку: стральба каля СБУ, выбухі ў аэрапорце

15

Людзей просяць не выходзіць на вуліцу.

Украінскія сілавікі вядуць баі з захопнікамі Данецка ў цэнтры горада. У раёне будынка абласнога ўпраўлення СБУ па вуліцы Шчорса чутная стральба. Пра гэта паведамляе афіцыйны сайт мэра горада Аляксандра Лук'янчанкі.

"Просім жыхароў навакольных дамоў не падыходзіць да вокнаў, не выходзіць на балконы і вуліцу без вострай неабходнасці, а таксама па магчымасці карэктаваць маршруты перамяшчэння ў дадзеным раёне", - гаворыцца ў паведамленні.

Па стане на 09:30 перакрытым для руху аўтатранспарту застаецца Кіеўскі праспект да перасячэння з праспектам Партызанскім.

Грамадскі гарадскі транспарт працуе ў штатным рэжыме. Некаторыя аўтобусы і тралейбусы ў сувязі з перакрыццем Кіеўскага праспекта ходзяць па скарочаных маршрутах:

- тралейбус маршруту № 10 - ад шахты ім. Горкага да праспекта Панфілава;

- аўтобус маршрутаў № 10 і № 73 ходзяць да праспекта Партызанскага;

- тралейбус маршруту № 18 не ходзіць.

У Кіеўскім раёне 28 траўня не працуюць гарадская лякарня № 18 і стацыянар Дзіцячай клінічнай бальніцы № 1 (пр. Кіеўскі, 61).

У Кіеўскім раёне не працуюць 9 агульнаадукацыйных школ: № № 23, 43, 56, 57, 58, 59, 65, 102, 117 (4013 вучняў). У Куйбышаўскім раёне не працуюць 5 агульнаадукацыйных школ: № № 21, 41, 50, 51, 74 (2082 вучняў).

Дзіцячыя дашкольныя ўстановы адкрытыя ва ўсіх раёнах горада для тых бацькоў, якія не могуць пакінуць дзяцей дома.

У 13:30 па мясцовым часе стральба ў цэнтры Данецка была спыненая.

"Па стане на 13.30 у Данецку ціха - стральбы ў раёне абласнога Упраўлення СБУ няма", - адзначылі ў прэс-службе мэрыі.

Акрамя таго, Данецкі гарсавет не пацвярджае інфармацыю аб перастрэлках у іншых раёнах горада і абвяргае інфармацыю аб захопе якіх-небудзь новых будынкаў.

Гарадскія ўлады звяртаюцца да жыхароў з просьбай "максімальна захоўваць спакой, не паддавацца паніцы і правакацыям" і давяраць толькі афіцыйнай інфармацыі.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках