28 красавiка 2024, Нядзеля, 3:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Заходнія лідары не хочуць сядзець побач з Пуціным у Нармандыі

71
Заходнія лідары не хочуць сядзець побач з Пуціным у Нармандыі

Сустрэча ў Францыі можа скончыцца скандалам.

6 чэрвеня лідары заходніх краін збяруцца ў Нармандыі, каб адзначыць 70-ю гадавіну высадкі войскаў саюзнікаў у Нармандыі падчас Другой сусветнай вайны. Як прэзідэнт краіны-пераможцы Уладзімір Пуцін таксама запрошаны на ўрачыстую падзею. Аднак заходнія лідары думаюць, як выказаць яму сваю непрыязнасць у сувязі з агрэсіяй Расеі супраць Украіны.

Як паведамляе ТСН са спасылкай на нямецкую газету Bild, прэзідэнт ЗША Барак Абама і каралева Вялікабрытаніі Лізавета II ужо далі зразумець, што не хочуць сядзець на трыбуне побач з прэзідэнтам Расеі і фатаграфавацца з ім.

Федэральная канцылярыя Германіі таксама падтрымлівае прапанову трымацца на дыстанцыі ад Пуціна.

"Паколькі адмена запрашэння або дэманстратыўнае выключэнне Пуціна, які прадстаўляе краіну-пераможцу, будзе расцэнена як абраза, разглядаецца магчымасць адмовы ад двухбаковых перамоваў з Пуціным падчас мерапрыемства", - гаворыцца ў артыкуле.

Зрэшты, хто з лідараў з кім побач будзе сядзець, вырашыць Францыя, якая і прымае гасцей.

Фота: Getty Images

Напісаць каментар 71

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках