27 красавiка 2024, Субота, 23:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ашчадбанк Украіны «анэксаваў» падраздзяленні Цэнтрабанка РФ на Кубані

9

Украінскі Дзяржбанк прыняў такое рашэнне ў адказ на аналагічнае рашэнне Цэнтральнага банка Расеі.

Ліст пра рэйдарскі захоп расейскімі ўладамі актываў «Ашчадбанка» прыйшоў 27 траўня.

У адказ на рашэнне ЦБ РФ аб спыненні дзейнасці адасобленых структурных падраздзяленняў АТ «Дзяржаўны ашчадны банк Украіны» на тэрыторыі Крыма кіраўніцтва ўкраінскага банка «спыніла» дзейнасць структурных падраздзяленняў ЦБ РФ у Краснадарскім краі, а таксама ў Бранскай, Курскай, Белгарадскай і Растоўскай абласцях.

У «Ашчадбанку» такі адказ называюць «аналагічным па сваёй юрыдычнай сіле». Пра гэта ў сваім блогу напісаў Старшыня праўлення «Ашчадбанка» Андрэй Пішны.

«Расейскія акупанты разам са сваімі крымскімі марыянеткамі канстанцінавымі-аксёнавымі-тэміргаліевымі па-рэйдарску захапілі ўсю маёмасць і наяўныя «Ашчадбанка» на паўвостраве, нанёсшы ўкраінскаму дзяржбанку шкоду ў 9 мільярдаў грыўняў», - піша кіраўнік украінскага банка.

«Ведаеце, як я адказаў? Я скарыстаўся «логікай» акупантаў і падпісаў ліст аб тым, што «Ашчадбанк» прыняў аналагічнае па сваёй юрыдычнай сіле рашэнне аб закрыцці структурных падраздзяленняў Цэнтрабанка Расеі ў Краснадарскім краі, а таксама ў Бранскай, Курскай, Белгарадскай і Растоўскай абласцях. Акрамя таго, прапанаваў перадаць актывы Цэнтрабанка Расеі на карысць дзяржавы Украіна ў якасці кампенсацыі за расейскую акупацыю спрадвечна ўкраінскіх тэрыторый. Абодва лісты дадаю», - паведаміў Андрэй Пішны.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках