28 красавiка 2024, Нядзеля, 12:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Тысяча трыста менчукоў аштрафаваныя за паленне

13
Тысяча трыста менчукоў аштрафаваныя за паленне

Штраф за паленне ў неналежных месцах з пачатку года атрымалі амаль 1,3 тысяч менчукоў.

Пра гэта паведаміў журналістам намеснік начальніка аддзела прафілактыкі ўпраўлення аховы правапарадку і прафілактыкі ГУУС Менгарвыканкама Яўген Абрамовіч, паведамляе БелТА.

«З 1,3 тысячы грамадзян, прыцягнутых да адміністрацыйнай адказнасці за паленне ў неналежных месцах, амаль 300 - непаўналетнія. Парушальнікі заплацілі штрафаў на суму блізу Br20 млн», - сказаў Яўген Абрамовіч.

Ён адзначыў, што адным з найбольш праблемных пытанняў з'яўляецца паленне сярод падлеткаў. «Аналізуючы сітуацыю, мы прыйшлі да высновы, што дзеці, ужываючы тытунёвыя вырабы, проста хочуць паказаць сваю «даросласць», фактычна не маючы іншага намеру. Для таго, каб даказаць дзецям, што паленне - гэта не модна, мы акцэнтуем увагу на прафілактыцы палення ва ўстановах адукацыі, праводзім розныя конкурсы, спаборніцтвы, акцыі, накіраваныя на барацьбу з гэтай згубнай звычкай», - падкрэсліў спецыяліст.

У Беларусі ўведзеная заканадаўчая забарона на паленне тытунёвых вырабаў (за выключэннем месцаў, спецыяльна прызначаных для гэтай мэты) ва ўстановах аховы здароўя, культуры, адукацыі, спорту, аб'ектах гандлю і бытавога абслугоўвання насельніцтва, грамадскага харчавання (акрамя тых, што маюць прызначаныя для гэтага памяшканні з дзеючай сістэмай вентыляцыі). Дыміць забаронена ў памяшканнях органаў дзяржаўнага кіравання, на ўсіх відах вакзалаў, у аэрапортах, падземных пераходах, на станцыях метрапалітэна, ва ўсіх відах грамадскага транспарту, вагонах цягнікоў, на судах, у самалётах, за выключэннем цягнікоў далёкага руху, пасажырскіх судоў і самалётаў, у якіх прадугледжаны месцы, спецыяльна прызначаныя для палення. За парушэнне забароны прадугледжана адказнасць у выглядзе накладання штрафу ў памеры да 4 базавых велічынь.

Акрамя таго, для аховы здароўя і абароны правоў людзей, якія не паляць, на свабоднае ад тытунёвага дыму навакольнае асяроддзе паводле пастановы раённых адміністрацый шэраг грамадскіх месцаў у Менску былі аб'яўлены зонамі, свабоднымі ад тытунёвага дыму. Так, паліць у сталіцы забаронена ў Цэнтральным дзіцячым парку ім. Горкага, Цэнтральным батанічным садзе НАН, парку культуры і адпачынку імя Чэлюскінцаў, УП «ЖРЭА Першамайскага раёна», «ветэранскім дворыку» па вул.Цікоцкага, заапарку, пл.Незалежнасці з прылеглымі да яе тэрыторыямі, парку забаў «Дрымлэнд», парку імя 60-годдзя Кастрычніка, Аляксандраўскім скверы, Лошыцкім парку, піянерскім скверы УП «Зеленбуд Заводскага раёна», тэрыторыі плошчы перад універмагам «Беларусь», парку культуры і адпачынку імя 900-годдзя Менска, тэрыторыі каля помніка «Беларусь Партызанская», у двары жылога дома, размешчанага па адрасе пер.Малочны, 4.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках