28 красавiка 2024, Нядзеля, 0:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нарвегія адмяніла візіт Шайгу праз акупацыю Крыму Расеяй

9
Нарвегія адмяніла візіт Шайгу праз акупацыю Крыму Расеяй

Осла не стане аднаўляць вайсковае супрацоўніцтва з Масквой.

Пра гэта гаворыцца ў заяве міністра абароны Нарвегіі Інэ Мары Эрыксан Серэйдэ, апублікаванай у сераду, паведамляе «Укрінформ».

«Пасля незаконнай анэксіі Крыму Расея працягнула дзеянні, накіраваныя на далейшую дэстабілізацыю сітуацыі ва Украіне», - гаворыцца ў заяве.

Грунтуючыся на ацэнцы сітуацыі ва Украіне і дзеянняў Расеі, урад наважыў падоўжыць прыпыненне ўсіх двухбаковых вайсковых мерапрыемстваў да канца 2014 года», - заявіла Інэ Мары Эрыксан Серэйдэ.

Пастанова Осла прадугледжвае адмену 15 мерапрыемстваў, што запланаваныя на гэты год, у тым ліку візіту расейскага міністра абароны і двухбаковых перамоваў. Аднак Нарвегія будзе працягваць супрацоўнічаць з Расеяй у пошукава-выратавальных аперацыях на моры і забеспячэнні бяспекі межаў.

Нагадаем, у сакавіку Нарвегія асудзіла анэксію Крыму Расеяй і прысутнасць расейскіх войскаў на тэрыторыі Украіны.

У Осла назвалі гэта грубым парушэннем міжнароднага права, якое павінна мець наступствы.

У гэтай сувязі Нарвегія абвясціла аб спыненні вайсковага супрацоўніцтва з РФ да канца траўня, пасля чаго паабяцала зрабіць новую ацэнку сітуацыі. Як чалец NАТO, Нарвегія абмяркоўвае свае крокі з партнёрамі па Альянсу.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках