28 красавiка 2024, Нядзеля, 12:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Парашэнку запрасілі на сустрэчу ў Нармандыю

16
Парашэнку запрасілі на сустрэчу ў Нармандыю

Пётр Парашэнка запрошаны на цырымонію святкавання высадкі саюзнікаў у Нармандыі.

Гэта зрабіў Франсуа Аланд, які сустрэўся з лідарам прэзідэнцкай гонкі ва Украіне ў сераду, паведамляе «Украінская праўда».

Прэзідэнт Францыі цёпла павіншаваў Парашэнку ад імя французскага народа, з перамогай у першым туры. З ягоных слоў, вынікі выбараў адкрываюць шлях для мірнага выхаду з палітычнага крызісу ва Украіне.

Аланд запэўніў Парашэнку ў падтрымцы для вяртання да стабільнасці ва Украіне, у духу нацыянальнага дыялогу і прымірэння. Прэзідэнт Францыі прапанаваў яму ўзяць удзел у цырымоніі святкавання высадкі ў Нармандыі 6 чэрвеня 2014 года.

Як вядома, некаторыя кіраўнікі замежных дзяржаў і ўрадаў, у тым ліку прэзідэнт ЗША Барак Абама і каралева Вялікабрытаніі Лізавета II, загадзя далі зразумець, што не жадаюць сядзець на трыбуне побач з Уладзімірам Пуціным і фатаграфавацца з ім.

Фота: EPA

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках