27 красавiка 2024, Субота, 23:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На ўсходзе Украіны ваююць чачэнскія спецвойскі МУС Расеі

60

Пра гэта стала вядома пасля ідэнтыфікацыі ваеўнікоў, забітых падчас бою каля аэрапорта ў Данецку.

26 траўня ў часе правядзення спецаперацыі для вызвалення данецкага аэрапорта сіламі ўкраінскіх ПДВ было знішчана блізу 40 чачэнскіх ваеўнікоў. Як выявілася, шмат зто з іх з'яўляўся штатным супрацоўнікам спецпадраздзялення МУС Расеі - чацвёртай роты САХР батальёна "Усход". Пра гэта сведчаць знойдзеныя на месцы правядзення спецаперацыі асабістыя рэчы ваеўнікоў.

У прыватнасці, у тэлефоне аднаго з іх паказаны ўвесь ягоны "гераічны" шлях - у выглядзе фатаграфій і відэаматэрыялаў. Некаторыя здымкі зробленыя ўжо ў Данецку - на даху аэрапорта.

Названыя ваеўнікі ўдзельнічалі ў захопе часткі ўнутраных войскаў у Данецку. Паводле сведчанняў відавочцаў, яны пашыхтавалі асабовы склад у двары, вынеслі з памяшкання праваслаўны абраз і паказальна яго расстралялі.

Нагадаем, у Данецку 28 траўня аднавілася антытэрарыстычная аперацыя. Як паведамляе камандзіра добраахвотніцкага батальёна МУС Украіны "Данбас" Сямён Сяменчанка, які супрацьстаіць ваеўнікам, дыверсанты і зброя для тэрарыстаў па-ранейшаму трапляюць на тэрыторыю краіны з Расеі.

Напісаць каментар 60

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках