28 красавiка 2024, Нядзеля, 7:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ХК «Данбас» можа пераехаць у Менск

9
ХК «Данбас» можа пераехаць у Менск

Хакейны клуб «Данбас» праз пажар на сваёй арэне можа з наступнага сезону праводзіць хатнія гульні ў Менску або Браціславе.

Пра гэта ў інтэрв'ю «Р-Спорт» заявіў прэзідэнт Кантынентальнай хакейнай лігі Аляксандр Мядзведзеў.

«Атака на палац не магла быць праведзена людзьмі, якія жывуць там і любяць хакей. Гэта ставіць пад пытанне правядзенне матчаў да стабілізацыі становішча. Яны выступілі з ідэяй праводзіць матчы ў іншых гарадах. Кажуць пра Браціславу і Менск. У якасці часовага захаду - чаму не? Тэлевізія ёсць, і заўзятары змогуць глядзець матчы», - сказаў Мядзведзеў.

Нагадаем, раней генеральны дырэктар КХЛ Дзмітрый Кубратаў заявіў, што праз пажар на арэне данецкі клуб могуць выключыць з Кантынентальнай лігі. Прэзідэнт «Данбаса» Барыс Калеснікаў паабяцаў аднавіць знішчаны баявікамі Палац спорту да пачатку верасня.

Фота: vseprosport.ru

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках