1 траўня 2024, Серада, 22:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Заслаўі воданапорную вежу знеслі пры дапамозе адбойнага малатка (Відэа)

33

Рабочых ледзь не заваліла абломкамі.

Відавочцам зносу старой воданапорнай вежы ў Заслаўі стаў удзельнік форуму onliner.by, зарэгістраваны пад нікам dot13. На знятым ім відэароліку відаць, як шматметровае збудаванне дэмантуюць пры дапамозе звычайнага адбойнага малатка, ігнаруючы тэхніку бяспекі. У апошні момант, калі цагляная вежа пачынае разбурацца, двое рабочых паспяваюць выратавацца, адбегшы на некалькі метраў.

- Гэта адбылося ўчора ў раёне вуліцы Студзянецкай, - растлумачыў аўтар відэа. - Можа быць, выбухоўку не выкарыстоўвалі таму, што побач размешчаны інтэрнат. Тэрыторыя вакол вежы была абнесеная стужачкамі і разявак не падпускалі на блізкую адлегласць.

Супрацоўнікі МНС не маюць дачынення да зносу вежы ў Заслаўі. Пра гэта распавяла прэс-сакратар Менскага абласнога ўпраўлення МНС Анастасія Швайбовіч.

Напісаць каментар 33

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках