1 траўня 2024, Серада, 23:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украіна хоча падпісаць Пагадненне аб асацыяцыі з ЕЗ да 27 чэрвеня

14
Украіна хоча падпісаць Пагадненне аб асацыяцыі з ЕЗ да 27 чэрвеня

Украіна і Еўразвяз правядуць кансультацыі па пытанні больш хуткага падпісання Пагаднення аб асацыяцыі ў поўным аб'ёме.

Выконваючы абавязкі міністра замежных спраў Украіны Андрэй Дзешчыца распавёў, што першапачаткова планавалася падпісанне пагаднення аб асацыяцыі на 27 чэрвеня разам з Малдовай і Грузіяй, перадае РБК.

«Але, як вы ведаеце, абраны прэзідэнт Пётр Парашэнка выказаў жаданне падпісаць гэты дакумент хутчэй. Нам трэба правесці кансультацыі з ЕЗ, наколькі хутка мы можам падпісаць гэты дакумент», - сказаў Андрэй Дзешчыца.

Нагадаем, Украіна і ЕЗ падпісалі палітычную частку пагаднення аб асацыяцыі яшчэ 21 сакавіка. Эканомчастку асацыяцыі планавалася падпісаць у канцы чэрвеня.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках