6 траўня 2024, панядзелак, 0:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Збігнеў Бжэзінскі: Перамогу Украіне гарантуюць пастаўкі заходняй зброі

12
Збігнеў Бжэзінскі: Перамогу Украіне гарантуюць пастаўкі заходняй зброі

Украінцам патрэбныя ручныя гранатамёты і процітанкавая зброя.

Былы дарадца прэзідэнта ЗША ў адміністрацыі Картэра Збігнеў Бжэзінскі заклікаў прэзідэнта ЗША Барака Абаму пастаўляць Украіне вайсковую тэхніку, у тым ліку гранатамёты, для ваенных дзеянняў у гарадскіх умовах, паведамляе РІА «Новости».

«Украінцы будуць ваяваць толькі, калі яны будуць думаць, што ў канчатковым выніку атрымаюць дапамогу з Захаду, асабліва ў выглядзе паставак зброі, якая будзе неабходнай для паспяховай абароны ў гарадах», - напісаў Бжэзінскі ў калонцы ў газеце Politico.

У сваім артыкуле ён заяўляе, што Расея ўяўляе пагрозу для Украіны, і менавіта пастаўкі зброі, на яго думку, змогуць гарантаваць перамогу ўкраінцам.

«Але каб быць здольнымі абараняць горад, трэба мець ручную процітанкавую зброю, ручныя гранатамёты і больш-менш прыстойную арганізацыю», - дадаў Бжэзінскі.

Ён запатрабаваў ад Абамы заручыцца падтрымкай простых амерыканцаў.

«Ён павінен пераканаць іх, што гэта важна, і што гэта патрабуе агульнанацыянальнага ўзаемаразумення і падтрымкі», - напісаў Бжэзінскі.

Ён таксама падтрымаў увядзенне санкцый супраць Расеі.

Нагадаем, абсалютная большасць чальцоў Рады бяспекі ад розных краін свету выступілі са словамі падтрымкі антытэрарыстычнай аперацыі, якую праводзіць Украіна на сваёй тэрыторыі. Толькі Кітай абмежаваўся дыпламатычна нейтральнай заявай.

Фота: PAP

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках