6 траўня 2024, панядзелак, 7:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Тэрарысты патлумачылі, навошта выкралі беларуса ў Данецку

33
Тэрарысты патлумачылі, навошта выкралі беларуса ў Данецку

Адказнасць за выкраданне намесніка Парубія ўзяла на сябе «Руская праваслаўная армія».

Пра гэта тэрарысты заявілі расейскаму тэлеканалу LifeNews.

«Адказнасць за захоп каардынатара антытэрарыстычнай аперацыі ў Данбасе бярэ на сябе «Руская праваслаўная армія». Яго лёс будзе вырашаны бліжэйшымі днямі. Магчыма, яго абмяняем на нашых таварышаў, якія знаходзяцца ў палоне», заявіў адзін з іх.

Нагадаем, учора ў Данецку баевікі затрымалі і вывезлі ў невядомым кірунку кіраўніка Самаабароны вобласці Аляксандра Якубовіча. Са слоў відавочцаў, ён быў схоплены каля 15:30 паводле мясцовага часу. У затрыманні бралі ўдзел амаль 12 чалавек, узброеных пісталетамі расейскай вытворчасці. Пасля кіраўнік быў вывезены ў невядомым кірунку на мікрааўтобусе «Фольксваген».

Аляксандр Якубовіч - саракагадовы адстаўны міліцыянт, які пераехаў у Данецк з Берасця. У час супрацьстаяння на Майдане ён знаходзіўся ў Кіеве і камандаваў 28-ай сотняй Самаабароны. Зараз беларус вярнуўся ў Данецк, дзе бярэ ўдзел у праўкраінскіх акцыях, ён таксама з'яўляецца адным з дарадцаў сакратара Рады бяспекі Украіны Андрэя Парубія.

Напісаць каментар 33

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках