6 траўня 2024, панядзелак, 12:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Звольнены начальнік адэскай міліцыі

12
Звольнены начальнік адэскай міліцыі

Начальнік ГУ МУС Украіны ў Адэскай вобласці Пётр Луцюк звольнены з займаемай пасады.

Аб гэтым паведаміў выданню «Галоўнае» міністр унутраных спраў Украіны Арсэн Авакаў. У дачыненні да экс-кіраўніка ўпраўлення адэскай міліцыі распачата службовае расследаванне ў сувязі з працай міліцыі падчас трагічных падзей у Адэсе 2 траўня.

У прэс-службе ГУ МУС Украіны на ўдакладняючае пытанне ЛІГАБізнесІнформ аб адхіленні Пятра Луцюка адказалі так: «Пастанова прынятая, але дакумент аб вызваленні Пятра Луцюка ад займаемай пасады пакуль не ўступіў у дзеянне».

Нагадаем, 2 траўня ў Адэсе адбыліся масавыя сутыкненні прыхільнікаў адзінства Украіны і прарасейскіх сепаратыстаў. У выніку загінулі, паводле афіцыйных звестак, блізу 43 чалавек. Некалькі сотняў людзей траўмаваныя.

Супрацьстаянне пачалося пасля таго, як на Аляксандраўскім праспекце сабралася група прарасейскіх актывістаў (многія - у масках і з бітамі), якія спынілі марш «За адзіную Украіну». Пачалася бойка, якая распаўсюдзілася на суседнія вуліцы.

Відавочцы сцвярджаюць, што першы загінулы з ліку праўкраінскіх мітынгоўцаў сканаў ад кулявых раненняў, нанесеных з аўтаматычнай зброі. На вуліцы Прэабражэнскай, дзе ён памёр, ужо праз некалькі хвілін ляжалі кветкі. Абодва бакі актыўна ўзводзілі барыкады са смеццевых кантэйнераў і платоў, закідвалі апанентаў брукам, кактэйлямі Молатава.

Пасля гэтага эпіцэнтр падзей перамясціўся на Кулікова поле, дзе быў усталяваны намётавы гарадок антымайдану. Прыхільнікі сепаратыстаў схаваліся ў Доме прафсаюзаў, з даху перыядычна ляцелі кактэйлі Молатава. Пасля гэтага ў будынку пачаўся пажар. Пажарная машына, паводле інфармацыі відавочцаў, прыехала праз паўгадзіны. Праўкраінскія актывісты, якія ўвесь гэты час заставаліся звонку, спрабавалі дапамагчы выбрацца прарасейскім актывістам, якія забарыкадаваліся ўнутры.

У Адэсе аб'яўлена трохдзённая жалоба па загінулых.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках