6 траўня 2024, панядзелак, 3:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ілля Дабратвор: Затрыманых праз прыезд Пуціна нашмат больш

5
Ілля Дабратвор: Затрыманых праз прыезд Пуціна нашмат больш

У турме на Акрэсціна знаходзіцца больш актывістаў, чым вядома грамадскасці.

Грамадскі актывіст Ілля Дабратвор адбыў 10 сутак арышту ў турме на вуліцы Акрэсціна ў Менску.

«Сядзіць шмат затрыманых, пра якіх невядома. Гэтыя затрыманні былі звязаныя з прыездам Пуціна, каб не было акцый пратэсту», - заявіў у інтэрв'ю «Радыё Свабода» Ілля Дабратвор.

Дабратвор прызнаўся, што нічога не планаваў ладзіць з нагоды візіту прэзідэнта Расеі ў Менск.

Кажучы пра ўмовы ўтрымання за кратамі, Дабратвор адзначае:

«Гэта не санаторый. Сядзець цяжка. Нават тыя, хто прайшоў калоніі, кажуць: лепш сядзець у лагеры, чым цяпер на Акрэсціна».

Грамадскі актывіст кажа, што напярэдадні чэмпіянату свету па хакеі не збіраецца пакідаць Менск, каб пазбегнуць верагоднага затрымання: «Я - карэнны менчук. Гэта мой родны горад. Чаму я павінен яго пакідаць?»

Іллю Дабратвора арыштавалі на 10 сутак 23 красавіка. Суддзя Заводскага суда Менска Анастасія Асіпчык прызнала актывіста «Альтэрнатывы» вінаватым у нецэнзурнай лаянцы і непадпарадкаванні міліцыі.

Нагадаем, у менскім ізалятары на Акрэсціна ўтрымліваюць не менш за 12 зняволеных, у дачыненні да якіх, паводле інфармацыі праваабаронцаў, быў ужыты прэвентыўны арышт напярэдадні Чарнобыльскага шляху і чэмпіянату свету па хакеі.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках