6 траўня 2024, панядзелак, 3:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Паблізу Славянска затрыманы намеснік «Стралка»

20
Паблізу Славянска затрыманы намеснік «Стралка»

СБУ затрымала аднаго з кіраўнікоў дыверсійнай групы, якая захапіла Славянск, па мянушцы «Абвер».

Пра гэта падчас брыфінгу 3 траўня паведаміў кіраўнік антытэрарыстычнай аперацыі Васіль Крутаў.

«Намі затрыманы адзін з арганізатараў дыверсійнай групы ГРУ па мянушцы «Абвер». Таксама затрыманы яго бліжэйшы памочнік, - адзначыў Крутаў. - Адносна названых асоб праводзяцца следчыя дзеянні. Мы спадзяемся, што будзем мець шмат інфармацыі пра тое, як падрыхтавана дыверсійная дзейнасць суседняй дзяржавы на тэрыторыі Украіны».

Нагадаем, 2 траўня ўкраінская армія аднавіла аперацыю вызвалення Славянска, захопленага раней расейскімі дыверсантамі і сепаратыстамі. Cілавікі атакавалі ўсе блокпосты па перыметры горада. Быў вызвалены тэлецэнтр. Пры гэтым выкарыстоўвалася падтрымка з паветра. Падчас аперацыі, паводле папярэдніх звестак, загінулі двое вайскоўцаў Узброеных сіл Украіны і адзін тэрарыст. Занятыя 10 блокпостаў тэрарыстаў. Паводле інфармацыі СБУ, палова Славянска знаходзіцца пад кантролем украінскіх сілавікоў.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках