6 траўня 2024, панядзелак, 8:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У цэнтры Менска прарвала водаправод

1

Водазабеспячэнне адключылі напярэдадні ў дзесяці будынках у Савецкім і Кастрычніцкім раёнах сталіцы. Прычына - прарыў трубаправодаў.

Як паведаміў карэспандэнту агенцтва «Менск-Навіны» памочнік начальніка Менскага гарадскога ўпраўлення МНС Віталь Дэмбоўскі, для правядзення аварыйных работ ад гарачага і халоднага водазабеспячэння з 22.00 былі адключаныя 6 інтэрнатаў на вуліцы Кульман (РУП «Белпошта», ДУА «Менскі фінансава-эканамічны каледж», ААТ «Прамень», філіяла «Служба энэргагаспадаркі» ГП «Менсктранс», ЗАТ «Мілавіца», філіяла «Тралейбусны парк №5» ГП «Менсктранс»).

Пазней рамантаваць трубаправод прыйшлося і ў Кастрычніцкім раёне. Для правядзення аварыйных работ ад гарачага і халоднага водазабеспячэння з 22.00 былі адключаныя шматкватэрныя жылыя дамы №104, 106 і 107 а таксама інтэрнат РУП «Інстытут глебазнаўства і аграхіміі» НАН РБ на вуліцы Казінца.

На час ліквідацыі аварыі быў арганізаваны падвоз пітной вады аўтацыстэрнамі. На вуліцы Кульман водазабеспячэнне адноўлена а 02.00, на вуліцы Казінца - а 04.00.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках