6 траўня 2024, панядзелак, 11:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нацгвардыя вызваліла СБУ ў Краматорску

1

У рамках антытэрарыстычнай аперацыі ў Краматорску ад захопнікаў вызвалены будынак СБУ.

Пра гэта паведамляе МУС Украіны.

«Цяпер будынак знаходзіцца пад кантролем Нацыянальнай гвардыі Украіны», - гаворыцца ў паведамленні.

Шэраг аб'ектаў інфраструктуры не працуе ў Краматорску, пішуць мясцовыя жыхары. У прыватнасці, у горадзе не працуюць супермаркеты Амстор і Сільпа, зачыненыя гарадскія рынкі, паркі адпачынку, прыпыненая праца грамадскага транспарту. Не працуе таксама Новакраматорскі машынабудаўнічы завод (НКМЗ).

У той жа час ЖЭКі і аварыйныя службы камунальных прадпрыемстваў працуюць у звычайным рэжыме, вада, электрычнасць і газ жыхарам горада падаюцца ў поўным аб'ёме.

Нагадаем, 2 траўня ўкраінская армія аднавіла аперацыю вызвалення Славянска, захопленага раней расейскімі дыверсантамі і сепаратыстамі. Cілавікі атакавалі ўсе блокпосты па перыметры горада. Быў вызвалены тэлецэнтр. Пры гэтым выкарыстоўвалася падтрымка з паветра.

3 траўня ўкраінскія вайскоўцы працягнулі аперацыю. Вызвалены аэрапорт і тэлевышкі ў Краматорску. Працягваюцца баі ў Славянску.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках