4 траўня 2024, Субота, 4:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пракурора, які аддаў загад выпусціць адэскіх баевікоў, падазраюць у дзяржаўнай здрадзе

6
Пракурора, які аддаў загад выпусціць адэскіх баевікоў, падазраюць у дзяржаўнай здрадзе

Пра гэта заявілі ў адміністрацыі прэзідэнта Украіны.

Сайт Цензор.нет атрымаў ад кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Сяргея Пашынскага каментар пра падзеі, якія сёння адбыліся ў Адэсе, калі з міліцыі былі выпушчаныя арганізатары пабоішча.

«Намеснік генеральнага пракурора Банчук Мікалай Васільевіч прыняў жудасныя сваімі наступствамі пастановы аб вызваленні з-пад варты ўсіх прарасейскіх сепаратыстаў, якіх затрымалі за правакаванне масавай бойкі ў Адэсе.

Адміністрацыя прэзідэнта не разумее, як можна растлумачыць гэта вызваленне з пункту гледжання законаў Украіны. Мы неадкладна будзем хадайнічаць перад генеральным пракурорам Махніцкім аб звальненні Банчука, і перад старшынёй СБУ Налівайчанкам адносна здзяйснення праверкі дзеянняў Банчука ў падазрэнні ў цяжкім дзяржаўным злачынстве і здрадзе», – заявіў Пашынскі.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках