8 траўня 2024, Серада, 3:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ля гарсавета Данецка прагрымеў выбух і пачалася перастрэлка

2
Ля гарсавета Данецка прагрымеў выбух і пачалася перастрэлка

У Данецку ля будынка гарадскога савета ў ноч на панядзелак адбылася перастрэлка.

Пра гэта паведамілі прадстаўнікі сепаратыстаў. Па іх словах, спачатку быў моцны выбух, а затым пачалася стральба, паведамляе руская служба "Радио Свобода".

Пра пацярпелых не паведамляецца.

Напярэдадні сепаратысты занялі будынкі ваеннай пракуратуры Данецка і Ленінскага раённага выканкама.

У сярэдзіне красавіка расейскія ўзброеныя баевікі захапілі адмінбудынкі ў шэрагу гарадоў Данецкай вобласці, а таксама ў Луганску. Баевікі выкрадаюць, катуюць і забіваюць людзей, захопліваюць закладнікаў. У прыватнасці, тэрарысты цалкам захапілі ўладу ў Славянску Данецкай вобласці. Акрамя таго, сепаратысты, якія падтрымліваюцца Расеяй, арганізуюць правакацыі і збіццё патрыятычна-настроеных грамадзян у Харкаве, Нікалаеве, Адэсе.

2 траўня ў раёне Славянска і Краматорска сіламі падраздзяленняў МУС, Нацгвардыі і арміі пачалася актыўная фаза антытэрарыстычнай аперацыі.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках