banner1 banner1 banner1

5.05.2014

Рускі марш не ўзгоднены з менскімі ўладамі 36

12:53, — Грамадства

Рускі марш не ўзгоднены з менскімі ўладамі

Менская міліцыя і менскія гарадскія ўлады не атрымлівалі заяўку ад расейскіх заўзятараў, якія мелі намер правесці шэсце ў цэнтры Менска 9 траўня.

"Заяўку на правядзенне такога шэсця ніхто не падаваў. Таму няма прадмета для размовы", - паведаміла агенцтву "Інтэрфакс-Захад" у панядзелак інфармаваная крыніца, блізкая да аргкамітэта па правядзенні святочных мерапрыемстваў у Менску.

Як паведамлялася, на мінулым тыдні першы намеснік міністра культуры Беларусі Уладзімір Карачэўскі заявіў журналістам у Менску, што заўзятарам зборнай Расеі, якія хочуць арганізавана прайсці па вуліцах Менска 9 траўня - у дзень адкрыцця ЧС па хакеі з шайбай, трэба ўзгадніць гэта пытанне з МУС Беларусі.

"На любое шэсце трэба атрымаць дазвол. Гэта пытанне ляжыць у кампетэнцыі МУС і ўпраўлення ідэалогіі Менгарвыканкама", - сказаў ён.

Раней заўзятары зборнай Расеі заявілі пра свой намер у дзень адкрыцця чэмпіянату свету па хакеі ў Менску, які супадае з Днём Перамогі, прайсці арганізаванай калонай па вуліцах беларускай сталіцы.


Напісаць каментар (36)


Экспарт

Loading...

          Новости партнеров


Loading...



Курсы валют Нацыянальнага банка

Валюта  01.09.14  02.09.14
EUR13 740,0013 700,00
USD10 430,0010 430,00
RUB282,50280,00

Надвор'е ў Беларусі

   01.09   02.09 
Брэст Облачно+22
+12
Небольшая облачность+22
+10
Віцебск Возможен дождь+15
+9
Небольшая облачность+17
+7
Гомель Дождь+21
+13
Ясно+22
+9
Гродна Небольшая облачность+19
+8
Ясно+20
+8
Мінск Облачно+17
+7
Облачно+19
+8
Магілёў Возможен дождь+17
+8
Облачно+18
+8



Учора на сайце:

наведвальнікаў 254548
праглядаў 1550972

пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30

Старая версія сайта

Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь:

"Артыкул 34. Грамадзянам Рэспублiкi Беларусь гарантуецца права на атрыманне, захоўванне i распаўсюджванне поўнай, дакладнай i своечасовай iнфармацыi аб дзейнасцi дзяржаўных органаў, грамадскiх аб'яднанняў, аб палiтычным, эканамiчным, культурным i мiжнародным жыццi, стане навакольнага асяроддзя..."

Падпіска

       

Пакіньце Ваш e-mail: