7 траўня 2024, aўторак, 22:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Захопленае аддзяленне МНС у Данецку

2

У Данецку людзі ў масках са зброяй захапілі будынак абласнога ўпраўлення МНС.

Супрацоўнікі, у асноўным жанчыны, пакінулі свае працоўныя месцы, паведамляе мясцовае выданне 62.ua. У міністэрстве сітуацыю не каментуюць.

«МНС у Данецку ўзялі. Без бою - паведамляюць журналісты», - паведамляе выданне «Новости Донбасса» у сваім акаўнце ў «Твітэры».

У паўднёва-усходніх абласцях Украіны з пачатку сакавіка праходзяць справакаваныя Расеяй акцыі сепаратыстаў. Эпіцэнтрамі хваляванняў сталі абласныя цэнтры і шэраг буйных гарадоў, адміністрацыйныя будынкі у якіх перыядычна бяруць пад кантроль дыверсанты і баевікі. СБУ атрымала доказы, што імі кіруюць прадстаўнікі расейскіх спецслужбаў і ГВУ.

У сярэдзіне красавіка расейскія ўзброеныя баевікі захапілі адмінбудынкі ў шэрагу гарадоў Данецкай і Луганскай абласцей. Баевікі выкрадаюць, катуюць і забіваюць людзей, захопліваюць закладнікаў. Акрамя таго, сепаратысты, якія падтрымліваюцца Расеяй, арганізуюць правакацыі і збіццё патрыятычна-настроеных грамадзян у Харкаве, Нікалаеве, Адэсе.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках