7 траўня 2024, aўторак, 21:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пуцін падпісаў закон аб нацыянальнай плацежнай сістэме

53
Пуцін падпісаў закон аб нацыянальнай плацежнай сістэме

Расейская плацежная сістэма з'явіцца 1 ліпеня 2014 года.

Аператарам нацыянальнай плацежнай сістэмы стане дзяржаўная карпарацыя, якая будзе існаваць у форме ААТ. Карпарацыя стане падкантрольная Цэнтрабанку Расеі, які атрымае ва ўласнасць 100 адсоткаў долі кампаніі. Праз два гады пасля рэгістрацыі нацыянальнай сістэмы Банк Расеі зможа прадаць яе прыватнай асобе або дзяржаўнаму інвестару, піша snob.ru.

Прыняты закон таксама прадугледжвае ўвядзенне жорсткіх правілаў для міжнародных плацежных сістэм, якія працуюць у Расеі. Пачынаючы з 1 ліпеня, такім плацежным сістэмам як Visa і MasterCard прыйдзецца кожныя тры месяцы рабіць забеспячальныя ўнёскі на рахунак у Банку Расеі, памер якіх складзе 25 адсоткаў ад сярэднядзённага абароту.

Прыняты закон накіраваны супраць Visa і MasterCard, якія ў сакавіку 2014 года адмовіліся абслугоўваць карткі банка «Расея», які трапіў пад санкцыі ЗША. Кліенты крэдытнай арганізацыі не змаглі скарыстацца карткамі ў гандлёвых кропках і ў міжнародных банкаматах. Акрамя «Расеі» аператары таксама не абслугоўвалі банкі, чые ўладальнікі ўвайшлі ў «чорныя спісы».

Пасля прыняцця закона аб унёсках для міжнародных плацежных сістэм у Visa заявілі, што могуць пакінуць Расею, паколькі памер забеспячальнага ўнёску будзе занадта вялікі. Пра магчымыя цяжкасці таксама паведамілі ў MasterCard.

Напісаць каментар 53

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках