6 траўня 2024, панядзелак, 15:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Затрыманы Мікола Дземідзенка

5
Затрыманы Мікола Дземідзенка

(абноўлена - 21:01) Моладзевы актывіст затрыманы супрацоўнікамі міліцыі.

Пра гэта на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук» напісала Настасся Дашкевіч.

«Мабыць затрыманы Мікола Дземідзенка. Падрабязнасці спрабуем высветліць», - напісала яна.

У інтэрв'ю БелаПАН Настасся Дашкевіч распавяла, што Дземідзенка паспеў патэлефанаваць свайму сябру, сказаць, што яго затрымліваюць супрацоўнікі міліцыі, потым тэлефон адключыўся. Сябар таксама выключыў тэлефон. Дзе цяпер знаходзіцца Дземідзенка, невядома.

Нагадаем, цягам апошніх двух тыдняў амаль 20 супрацоўнікамі міліцыі былі затрыманыя блізу 20 актывістаў апазіцыі. Праваабаронцы звязваюць арышты з правядзеннем чэмпіянату свету ў хакеі ў Менску.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках