7 траўня 2024, aўторак, 7:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сепаратысты напалі на памежнікаў пад Луганскам

21
Сепаратысты напалі на памежнікаў пад Луганскам

Баевікі на прапускным пункце «Успенка» адабралі ў памежнікаў стралковую зброю.

Пра гэта паведамляе прэс-служба Луганскай абласной дзяржаўнай адміністрацыі.

«У Амвросіеўскім раёне раніцай на прапускным пункце «Успенка» памежнай службай быў затрыманы сустаршыня ўрада ДНР Дзяніс Пушылін. Баевікі, якія прыехалі на дапамогу свайму лідару, вызвалілі яго. Таксама яны забралі ў памежнікаў стралковую зброю», - гаворыцца ў паведамленні.

Акрамя таго, у абладміністрацыі адзначаюць, што прадстаўнікі ДНР актывізуюць работу сярод грамадзян для надання супраціву ўкраінскім уладам і вайсковым падраздзяленням.

З'яўляюцца новыя блок-пасты на подступах да гарадоў: паміж Шахцёрскам і Кіраўскам, каля Жданоўкі, у Старабешаўскім раёне (Аляксандраўка, Пятроўка і Новозар’еўка).

У паўднёва-ўсходніх абласцях Украіны з пачатку сакавіка праходзяць справакаваныя Расеяй акцыі сепаратыстаў. Эпіцэнтрамі хваляванняў сталі абласныя цэнтры і шэраг буйных гарадоў, адміністрацыйныя будынкі у якіх перыядычна бяруць пад кантроль дыверсанты і баевікі. СБУ атрымала довады, што імі кіруюць прадстаўнікі расейскіх спецслужбаў і ГРУ.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках