26 красавiка 2024, Пятніца, 13:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Масавыя затрыманні напярэдадні Чэмпіянату свету па хакеі

15
Масавыя затрыманні напярэдадні Чэмпіянату свету па хакеі

Сёння пройдуць суды над актывістамі апазіцыі, затрыманымі ў Гомелі і Менску.

Пра гэта паведамляе прэс-служба «Маладога фронту».

«Сёння пройдуць суды над затрыманымі напярэдадні маладафронтаўцамі. У Гомелі будуць судзіць Андрэя Цянюту. У Менску Мікалая Дземідзенку будуць судзіць у Фрунзенскім раённым судзе, Міхаіла Муcкага i Змітра Крамянецкага - у судзе Ленінcкага раёна», - гаворыцца ў паведамленні.

Актывісты «Маладога фронту» былі затрыманыя ўчора ўвечары. Мікалай Дземідзенка і Міхаіл Мускі да суда ўтрымліваліся ў турме на вуліцы Акрэсціна, Зміцер Крамянецкі - у РАУС Ленінскага раёна, Андрэй Цянюта - у ІЧУ Гомеля.

Нагадаем, на працягу апошніх двух тыдняў каля 20 супрацоўнікамі міліцыі былі затрыманыя каля 20 актывістаў апазіцыі. Праваабаронцы звязваюць арышты з правядзеннем чэмпіянату свету па хакеі ў Менску.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках