29 красавiка 2024, панядзелак, 3:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Яцанюк едзе ў Брусэль на перамовы з прэзідэнтам Еўракамісіі

1
Яцанюк едзе ў Брусэль на перамовы з прэзідэнтам Еўракамісіі

Бакі будуць абмяркоўваць правядзенне ва Украіне палітычных і эканамічных рэформаў.

У наступны аўторак, 13 траўня, у Брусэлі адбудзецца сустрэча паміж Еўрапейскай камісіяй і ўрадам Украіны. Дэлегацыю Кабміна будзе ўзначальваць прэм'ер-міністр Арсеній Яцанюк. Пра гэта паведамляе прэс-служба прадстаўніцтва ЕЗ ва Украіне.

"Еўрапейская камісія імкнецца дапамагчы Украіне, а таксама пераканацца ў тым, што Кіеў мае ўсю неабходную падтрымку, у каротка- і доўгатэрміновай перспектыве, для правядзення неабходных для краіны палітычных і эканамічных рэформаў, мэтай якіх з'яўляецца дэмакратычная, незалежная і багатая Украіна. Такой будзе галоўная тэма сустрэчы", - гаворыцца ў паведамленні.

Пасля сустрэчы адбудзецца прэс-канферэнцыя з удзелам Яцанюка і прэзідэнта Еўракамісіі Жазэ Мануэля Барозу.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках