28 красавiка 2024, Нядзеля, 22:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гродзенца аштрафавалі за ўключаны відэарэгістратар на мяжы

17
Гродзенца аштрафавалі за ўключаны відэарэгістратар на мяжы

Аўтамабілісту давялося заплаціць штраф у 35$ за ўключаны відэарэгістратар на літоўскай мяжы.

Гродзенец з сябрамі паехаў у Літву. Але на літоўскай мяжы яго чакаў непрыемны сюрпрыз. За тое, што ён не выключыў відэарэгістратар ў аўтамабілі, яго аштрафавалі на 35 даляраў.

Памежнік, начальнік змены, заявіў, што здымка на мяжы забароненая.

- Мы сабраліся з сябрамі ў Рыгу, - распавядае чытач сайта autogrodno.by Зміцер. - Паехалі на машыне майго сябра. Ён жа быў за рулём. Мы сядзелі ў аўто, калі да нас падышоў начальнік змены. Ён спытаў, што ў нас тут вісіць. Адказалі - відэарэгістратар. Памежнік заявіў, што здымка на мяжы забароненая. Мы паабяцалі, што зараз жа выдалім відэа. Але ён быў непахісны - запатрабаваў дакументы і пацікавіўся, колькі паліва ў баку. Бак у нас быў поўны - мы ехалі на адпачынак.

Штраф палічылі па мінімуму. Разам - 75 літ і 10 літ - камісія. Усяго 35 у.а.

- Можа, камусьці і няшмат, але седзячы ў машыне, атрымаць штраф ні за што... - працягвае Зміцер. - Я жыву ў Гродна, усе сябры і знаёмыя ездзяць у Польшчу і падобнага я не чуў. Таму і напісаў, спытаць, можа ўжо даўно так, ну паставілі б знак "Адключыць прылады відэаздымкі". А то выйшла вельмі непрыемна...

Журналісты датэлефанаваліся ў аддзел мытных расследаванняў Гродзенскай рэгіянальнай мытні, каб даведацца, ці можна атрымаць штраф за невыключаны рэгістратар пры праходжанні беларускай мяжы.

- У нас за гэта не штрафуюць, - растлумачылі ў аддзеле. - Вам трэба звярнуцца да памежнай службы.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках