29 красавiка 2024, панядзелак, 0:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Данецку СБУ затрымала саўдзельніка «Стралка»

2
У Данецку СБУ затрымала саўдзельніка «Стралка»

Саўдзельнік кіраўніка дыверсійнай групы ГВУ Ігара Гіркіна затрыманы ў Данецку.

У Данецку супрацоўнікі СБУ затрымалі актывіста мясцовай экстрэмісцкай групоўкі - грамадзяніна Г., які спрабаваў наладзіць нелегальныя пастаўкі зброі ў паўднёва-усходнія рэгіёны Украіны, а таксама фінансаванне сепаратысцкага руху і тэрарыстычнай дзейнасці ў краіне.

Такую задачу 41-гадовы жыхар Данецка атрымаў ад кіраўніка выведвальна-дыверсійнай групы ГВУ Генеральнага штаба Узброеных Сіл Расейскай Федэрацыі Ігара Гіркіна (пазыўны «Стралок»), паведамілі Цензор.НЕТ у прэс-службе СБУ.

Па даручэнні расейскага дыверсанта ў канцы красавіка Г. наведаў горад Сімферопаль, дзе наладзіў супрацоўніцтва з крымскімі сепаратыстамі. Пасля гэтага кіраўнік выведвальна-дыверсійнай групы вызначыў яму каналы канспіратыўнай сувязі і напрамкі далейшай арганізацыі экстрэмісцкай дзейнасці па дэстабілізацыі сітуацыі ў паўднёва-усходніх рэгіёнах нашай краіны.

Грамадзянін Г. таксама падбіраў так званых «добраахвотнікаў» для ўдзелу пад кіраўніцтвам Стралка і яго саўдзельнікаў ва ўзброеным супрацьстаянні з праваахоўнымі органамі, падрыхтоўцы і ажыццяўлення тэрарыстычных і дыверсійных актаў на Данетчыне.

Галоўным следчым упраўленнем СБ Украіны распачатая крымінальная вытворчасць па ч.1 арт.258 ³ (садзейнічанне ў стварэнні тэрарыстычнай групы) Крымінальнага кодэкса Украіны.

Нагадаем, з 6 красавіка расейскія дыверсійныя групы і мясцовыя сепаратысты пачалі планамерныя захопы будынкаў адміністрацый у гарадах усходніх абласцей Украіны.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках