28 красавiка 2024, Нядзеля, 23:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пад Лунінцом п'яны трактарыст знёс сцяну крамы

2

Удар быў такой сілы, што частка цаглянай сцяны павалілася.

У выніку здарэння ніхто не пацярпеў. А калі трактарыста папрасілі растлумачыць, ён заявіў, што нічога не памятае. Пра гэта паведамляе рэгіянальны партал «Медиа-Полесье».

Аварыя адбылася 2 траўня ў вёсцы Флёрава каля 15:00. Паводле інфармацыі ДАІ, за рулём трактара знаходзіўся 25-гадовы жыхар суседняй вёскі.

Падчас медагляду ў яго выявілі 3,3 праміле алкаголю. Мужчына не памятае, што менавіта здарылася. Між тым пасля прыняцця антыалкагольных паправак у заканадаўства ў сельскагаспадарчых прадпрыемстваў было канфіскавана ўжо некалькі трактароў.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках