28 красавiка 2024, Нядзеля, 23:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Тымчук: Ва Украіну едуць экстрэмісты з Прыднястроўя і Крыма

4
Тымчук: Ва Украіну едуць экстрэмісты з Прыднястроўя і Крыма

За апошнія трое сутак з тэрыторыі Прыднястроўя на тэрыторыю Украіны было перакінута да 250 «турыстаў Пуціна» і дыверсантаў.

Іх задача - працягваць дэстабілізаваць сітуацыю ў паўднёвых рэгіёнах нашай краіны. Пік дэстабілізацыі намечаны на 9 траўня. Пра гэта паведаміў кіраўнік Цэнтра ваенна-палітычных даследаванняў Дзмітрый Тымчук на сваёй старонцы ў «Фэйсбуку».

«Дадзеныя грамадзяне раней прыбывалі ў Прыднястроўе з Расеі пад кіраўніцтвам супрацоўнікаў ФСБ РФ, пра што на працягу сакавіка-красавіка інфармавала суполка Інфармацыйны супраціў. Украінскія спецслужбы прымаюць меры па нейтралізацыі дадзеных груп экстрэмістаў», - сказана ў паведамленні.

Таксама, па дадзеных Тымчука, у Адэскую вобласць працягваюць прыбываць экстрэмісты з Крыма, якія каардынуюцца расейскімі спецслужбамі.

«Паколькі сіламі Дзяржпамежслужбы Украіны на адміністрацыйнай мяжы АРК забяспечаны жорсткі кантроль грамадзян, якія ўязджаюць на мацярык, дыверсанты і правакатары змянілі тактыку. Яны, будучы грамадзянамі Украіны, якія пражываюць у Крыме і завербаванымі расейскімі спецслужбамі, заязджаюць на мацярык па адзіночцы або невялікімі групамі пад выглядам звычайных грамадзян. Дзейнічаючы ў цеснай каардынацыі з мясцовымі сепаратыстамі, зброю атрымліваюць на месцы. Украінскія спецслужбы таксама прымаюць меры па нейтралізацыі гэтых дыверсантаў», - адзначыў Тымчук.

Нагадаем, з 6 красавіка расейскія дыверсійныя групы і мясцовыя сепаратысты пачалі планамерныя захопы будынкаў адміністрацый у гарадах усходніх абласцей Украіны.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках