29 красавiка 2024, панядзелак, 2:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея ўзмацняе ЧФ падлодкамі і караблямі новага пакалення

15
Расея ўзмацняе ЧФ падлодкамі і караблямі новага пакалення

Чарнаморскі флот Расеі ў гэтым годзе папоўніцца падлодкамі і надводнымі караблямі новага пакалення.

Пра гэта паведаміў міністр абароны краіны Сяргей Шайгу, перадае РІА «Новости».

«У месцах базавання нашага флоту будуць у гэтым годзе створаныя новыя часткі супрацьпаветранай абароны і злучэнні марской пяхоты. У гэтым годзе паступяць новыя падводныя лодкі на ЧФ, надводныя караблі новага пакалення, усё гэта патрабуе ад нас дастатковай увагі», - сказаў Шойгу.

Паводле яго слоў, Чарнаморскі флот «заўсёды атрымліваў неабходныя сілы». Пры гэтым Шайгу адзначыў, што гэта звязана з апошнімі падзеямі на паўвостраве і «ўваходжаннем Крыма ў склад Расеі».

Нагадаем, 21 сакавіка Уладзімір Пуцін падпісаў Федэральны канстытуцыйны закон «Аб прыняцці ў Расейскую Федэрацыю Рэспублікі Крым і ўтварэнні ў складзе Расейскай Федэрацыі новых суб'ектаў - Рэспублікі Крым і горада федэральнага значэння Севастопаля» і Федэральны закон «Аб ратыфікацыі Дамовы паміж Расейскай Федэрацыяй і Рэспублікай Крым аб прыняцці у Расейскую Федэрацыю Рэспублікі Крым і ўтварэнні ў складзе Расейскай Федэрацыі новых суб'ектаў»

Раней, 16 сакавіка, на паўвостраве прайшоў незаконны «рэферэндум». Па сцвярджэнні акупацыйных уладаў, пераважная большасць яго ўдзельнікаў прагаласавала за аб'яднанне з Расеяй. Савет па правах чалавека пры Пуціне заявіў, што на самой справе аншлюс паўвострава падтрымалі каля 15 адсоткаў яго жыхароў.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках