29 красавiка 2024, панядзелак, 4:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рада Еўропы падтрымала ўнітарны статус Украіны

4
Рада Еўропы падтрымала ўнітарны статус Украіны

Рада Еўропы падтрымлівае ўнітарную форму дзяржаўнага ладу Украіны.

Гэта падкрэсліў амбасадар Рады Еўропы пры Еўрапейскім Звязе Турбьёрн Фройснэс падчас экспертнай дыскусіі па пытанні канстытуцыйнай рэформы ва Украіне ў аўторак у Брусэлі, паведамляе «Укрінфарм».

«Хачу акцэнтаваць увагу на заяве генеральнага сакратара Рады Еўропы Турбьёрна Ягланда, які адзначыў, што мы працягваем падтрымліваць Украіну з мэтай захавання ўнітарнага статусу дзяржавы», - заявіў амбасадар.

Ён адзначыў, што правядзенне канстытуцыйнай рэформы ва Украіне - пытанне вялікай увагі на вышэйшым міжнародным узроўні. Фройснэс таксама паведаміў, што прадстаўнікі Венецыянскай камісіі Рады Еўропы, які гуляе вядучую ролю ў супрацоўніцтве з Украінай адносна ўнясення змяненняў у тэкст абноўленай Канстытуцыі, у бліжэйшы час плануюць здзейсніць чарговы візіт у Кіеў.

Як запэўніў амбасадар, Рада Еўропы выканае свае абавязацельствы па прадастаўленні дапамогі ў правядзенні канстытуцыйнай рэформы ва Украіне.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках