29 красавiка 2024, панядзелак, 2:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МУС: «Рускага маршу» ў Менску 9 траўня не будзе

41
МУС: «Рускага маршу» ў Менску 9 траўня не будзе

Беларуская міліцыя заяўляе, што не дапусціць у Менску 9 траўня парушэння парадку.

Пра гэта заявіў журналістам начальнік упраўлення аховы правапарадку Галоўнага ўпраўлення аховы правапарадку і прафілактыкі МУС Беларусі Іван Кубракоў у аўторак у Менску, адказваючы на пытанне адносна намеру расейскіх заўзятараў правесці шэсце ў цэнтры беларускай сталіцы ў дзень адкрыцця ЧС па хакеі, піша "Інтэрфакс".

"Рускага маршу" не будзе. Органамі ўнутраных спраў Беларусі будуць прынятыя ўсе меры бяспекі, каб не дапусціць парушэння парадку", - заявіў Кубракоў.

"Уся інфармацыя адсочваецца і ўсё трымаецца на кантролі", - падкрэсліў ён.

Прадстаўнік МУС таксама паведаміў, што "заяўку на ўдзел у шэсці ў Менску 9 траўня расейскія заўзятары не падавалі. Але інфармацыя ў інтэрнэце пра такія намеры была. Мы правяралі і адсочваем гэтую інфармацыю".

"Рускі марш" у Варшаве увайшоў у топ фанацкіх падзей XXI стагоддзя па версіі FootballTop. 12 чэрвеня 2012 года на ЧС адбылася бойка паміж фанатамі Польшчы і Расеі.

Кубракоў заявіў, што МУС Беларусі з расейскімі калегамі абменьваецца інфармацыяй, "якія заўзятары з Расеі прыбудуць на ЧС па хакеі ў Менск". "Інфармацыя да нас паступае. Інфармацыі пра тое, ці прыбудуць менавіта фанаты, а не заўзятары, няма", - сказаў прадстаўнік МУС.

Напісаць каментар 41

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках