28 красавiка 2024, Нядзеля, 23:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Парашэнка: Загінулых у Адэсе атруцілі ядавітымі рэчывамі

14
Парашэнка: Загінулых у Адэсе атруцілі ядавітымі рэчывамі

Падзеі ў Адэсе адбываліся па распрацаваным сцэнары: загадзя былі падрыхтаваныя спецыяльныя атрутныя рэчывы.

Пра гэта 6 траўня народны дэпутат Украіны, кандыдат на пасаду прэзідэнта Пётр Парашэнка заявіў на брыфінгу ў парламенце, перадае УНІАН.

Ён адзначыў, што быў распрацаваны сцэнар, які пачаўся "са стральбы тэрарыстаў, якія былі завезеныя з Прыднястроўя, з Расеі" і стралялі па людзях, якія выступалі за адзіную Украіну.

Паводле яго слоў, "былі папярэдне падрыхтаваныя спецыяльныя атрутныя рэчывы, якія былі размешчаныя ў Доме прафсаюзаў". Ён падкрэсліў, што быў "папярэдне распрацаваны сцэнар для таго, каб колькасць ахвяраў стала вялікай" .

Парашэнка адзначыў, што ўсё гэта накіравана на дэстабілізацыю сітуацыі ва Украіне, на тое, каб не адбыліся прэзідэнцкія выбары 25 траўня.

Раней першы віцэ-прэм'ер-міністр Украіны Віталь Ярэма таксама сцвярджае, што ў палаючым будынку прафсаюзаў людзі паміралі імгненна з-за гарэння невядомага рэчыва.

Нагадаем, 2 траўня ў Адэсе адбыліся сутыкненні - прарасейскія баевікі напалі на шэсце патрыётаў Украіны. Па дадзеных пракуратуры, падчас пятнічных сутыкненняў і пажару ў Доме прафсаюзаў загінулі 46 чалавек, больш за дзвесце звярнуліся па дапамогу ў медыцынскія ўстановы.

Па дадзеных СБУ, сутыкненні і беспарадкі ў Адэсе з удзелам прадстаўнікоў незаконных ваенных фармаванняў каардынаваліся з тэрыторыі непрызнанага Прыднястроўя дыверсійнымі групамі з РФ.

Пасля пятнічных падзей у Адэсе звольнены начальнік абласной міліцыі.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках