29 красавiка 2024, панядзелак, 1:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пратэст супраць агрэсіі: расейцы публічна спалілі свае пашпарты

9

Муж і жонка з Расеі публічна спалілі свае пашпарты ў Львове, пратэстуючы супраць расейскай ваеннай агрэсіі.

Грамадзяне Расеі - Міра і Міхаіл Кузняцовы публічна спалілі свае расейскія пашпарты ў Львове на знак пратэсту супраць расейскай ваеннай агрэсіі на паўднёвым усходзе Украіны.

Як перадае карэспандэнт агенцтва "Інтэрфакс-Украіна", муж і жонка прыйшлі пад помнік Тарасу Шаўчэнку ў Львове, кінулі пашпарты грамадзян РФ у вядро, аблілі іх гаручым рэчывам і падпалілі.

"Гэта наш пратэст... Я адмаўляюся ад расейскага грамадзянства", - сказала Міра Кузняцова.

Паводле яе слоў, яны з мужам выехалі з Санкт-Пецярбурга, паколькі іх пераследавалі за палітычныя погляды. Муж і жонка плануюць заставацца ва Украіне і атрымаць украінскае грамадзянства.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках