28 красавiка 2024, Нядзеля, 23:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Малдова просіць растлумачыць візіт Рагозіна ў Прыднястроўе

21
Малдова просіць растлумачыць візіт Рагозіна ў Прыднястроўе

Віцэ-прэм'ер Расеі ляціць у сепаратысцкі рэгіён Малдовы 9 траўня.

Міністэрства замежных спраў Малдовы з-за гэтага выклікала расейскага амбасадара ў Кішынёве Фарыта Мухамедшына. Кішынёў патрабуе, каб ён патлумачыў маючы адбыцца візіт Дзмітрыя Рагозіна ў сепаратысцкі рэгіён Прыднястроўе з нагоды святкавання Дня Перамогі, паведамляе «Радио Свобода».

Міністр замежных спраў Малдовы Наталля Герман 5 траўня заявіла, што не атрымала афіцыйнага паведамлення пра візіт віцэ-прэм'ера Расеі да 9 траўня. Рагозін, спецпрадстаўнік Пуціна ў Прыднястроўі, на мінулым тыдні заявіў, што прыняў запрашэнне з Ціраспаля наведаць святкаванне ў гонар Дня перамогі.

На сваёй старонцы ў «Твітэры» ён адзначыў, што ў Ціраспалі, у адрозненне ад Кіева, ваенны парад будзе.

Прыднястроўе, якое падтрымліваецца Масквой, абвясціла сваю незалежнасць ад Малдавіі ў 1990 годзе У 1992 годзе бакі правялі кароткую вайну, якая скончылася, калі Расея ўвяла войскі ў Прыднястроўе.

Незалежнасць Прыднястроўя не прызнае ні адна краіна.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках