29 красавiка 2024, панядзелак, 4:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прарэктар гомельскага ўніверсітэта памёр у Бранскай вобласці

11
Прарэктар гомельскага ўніверсітэта памёр у Бранскай вобласці

Сяргей Ханеня памёр пасля траўмаў, атрыманых у ДТЗ.

6 траўня ў Бранскай вобласці ў бальніцы пасля траўмаў, атрыманых у ДТЗ, памёр прарэктар Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта ім. Ф. Скарыны Сяргей Ханеня.

Яму было 50 гадоў, паведамляе БелаПАН.

Аварыя адбылася ў Трубчэўску Бранскай вобласці 26 красавіка. Аўтамабіль «Аўдзі-А6», у якім як пасажыр ехаў беларус, сутыкнуўся з аўтамабілем «КамАЗ». Прарэктар атрымаў траўмы і быў дастаўлены ў бальніцу, дзе праз 11 дзён памёр.

Другі пасажыр, па словах супрацоўнікаў ДІБДР, таксама па прозвішчы Ханеня, 1989 года нараджэння, атрымаў траўмы і знаходзіцца на амбулаторным лячэнні. Кіроўцы «Аўдзі-А6» і «КамАЗа» не пацярпелі.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках