28 красавiка 2024, Нядзеля, 23:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Тэрарысты захапілі гарсавет у Дзяржынску Данецкай вобласці

1
Тэрарысты захапілі гарсавет у Дзяржынску Данецкай вобласці

Баевікі працягваюць захопліваць адміністрацыйныя будынкі ў Данецкай вобласці.

У Дзяржынску - цэнтры агламерацыі з насельніцтвам у 75 тысяч чалавек - 6 траўня ўзброеныя людзі занялі будынак выканкама гарсавета і ўзвялі барыкады ля ўваходу ў яго. Пра гэта паведамляе прэс-служба абласной дзяржаўнай адміністрацыі.

У сувязі з правядзеннем антытэрарыстычнай аперацыі ў шэраг населеных пунктаў вобласці не ажыццяўляюцца аўтобусныя пасажырскія перавозкі.

«Напружанай на сённяшні дзень застаецца сітуацыя ў Данецку, Дзябальцаве, Дзяржынску, Дружкоўцы, Горлаўцы, Енакіева, Канстанцінаўцы, Красным лімане, Краматорску, Славянску і Славянскім раёне», - гаворыцца ў паведамленні.

Нагадаем, у сярэдзіне красавіка расейскія ўзброеныя баевікі захапілі адмінбудынкі ў шэрагу гарадоў Данецкай і Луганскай абласцей. Баевікі выкрадаюць, катуюць і забіваюць людзей, захопліваюць закладнікаў. Акрамя таго, сепаратысты, якія падтрымліваюцца Расеяй, арганізуюць правакацыі і збіццё патрыятычна-настроеных грамадзян у Харкаве, Нікалаеве, Адэсе.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках