29 красавiка 2024, панядзелак, 7:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Тэрарысты знішчылі РЛС пад Луганскам

22
Тэрарысты знішчылі РЛС пад Луганскам

У Луганскай вобласці дыверсанты знішчылі радыёлакацыйную станцыю, а таксама завалодалі стралковай зброяй.

Сёння, 6 траўня 2014 года, а 4 гадзін раніцы група з 20 падрыхтаваных асоб, узброеных аўтаматычнай стралковай зброяй, здзейсніла напад на радыётэхнічнае падраздзяленне адной з вайсковых частак на Луганшчыне. Пра гэта паведамляе прэс-служба Генеральнай пракуратуры Украіны.

«Маючы колькасную перавагу, дыверсанты адолелі ўкраінскіх вайскоўцаў, якія ахоўвалі аб'ект, завалодалі некалькімі адзінкамі стралковай зброі, а таксама шляхам падпалу знішчылі радыёлакацыйную станцыю. Пасля здзяйснення дыверсійнага акта нападнікі ўцяклі з месца здарэння», - гаворыцца ў паведамленні пракуратуры.

У Адзіны рэестр дасудовых расследаванняў унесеныя звесткі аб здзяйсненні крымінальнага злачынства, прадугледжанага арт. 113 Крымінальнага кодэкса Украіны, гэта значыць дыверсія, што караецца пазбаўленнем волі на тэрмін ад дзесяці да пятнаццаці гадоў.

Разам з тым, будзе дадзеная прававая ацэнка дзеянням ваеннаслужачых па адбіцці нападу на ахоўны ваенны аб'ект.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках