29 красавiка 2024, панядзелак, 1:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кожны дзесяты ўкраінец гатовы ісці ў партызаны

8
Кожны дзесяты ўкраінец гатовы ісці ў партызаны

Расейскай агрэсіі гатовыя супрацьстаяць некалькі мільёнаў украінцаў - як у войску, так і ў падполлі.

Амаль палова ўкраінцаў (45,3%) дапускаюць уварванне расейскага войска на тэрыторыю мацерыковай Украіны, у тым ліку 38,7% мяркуюць гэта цалкам імаверным і 6,6% упэўненыя, што гэта станецца. Пра гэта сведчаць звесткі сацапытання Цэнтра Разумкова.

У выпадку расейскага ўварвання 13,9% усіх апытаных заявілі, што пойдуць добраахвотнікамі ва ўкраінскае войска, 10,3% - будуць браць удзел у падпольнай дзейнасці ці партызанскай вайне супраць Расеі, 1,1% - у аналагічнай дзейнасці на баку Расеі, піша выданне еizvestia.com.

Таксама 39,3% заявілі, што будуць падтрымліваць украінскае войска, 2,1% - расейскае, 4,7% - выедуць у іншыя рэгіёны Украіны, дзе сітуацыя будзе спакойнай, 2,4% - выедуць за мяжу, 25,5% - нічога не будуць рабіць.

Паводле апытання, 56,4% рэспандэнтаў мяркуюць, што цяпер паміж Украінай і Расеяй ужо ідзе вайна, супрацьлеглага пункту гледжання прытрымліваюцца 28,5%. Апытанне праводзілася з 25 да 29 красавіка, былі апытаныя 2012 рэспандэнты ад 18 гадоў ва ўсіх рэгіёнах Украіны за выключэннем Крыму. Хібнасць выбаркі не перасягае 2,3%.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках