28 красавiка 2024, Нядзеля, 23:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Суд Масквы прызнаў законным блакаванне «Граняў»

2
Суд Масквы прызнаў законным блакаванне «Граняў»

Таганскі суд Масквы ў аўторак адхіліў скаргу інтэрнэт-газэты «Грані.Ру».

Дзеянні «Роскомнадзора» ў блакаванні сайта суд прызнаў законнымі, у задавальненні скаргі журналістам адмовілі, паведамляе РБК. Вырак суда пакуль не ўвайшоў у дзеянне. У юрыстаў сайта ёсць месяц на тое, каб яго абскардзіць.

Сайт «Грані.Ру» быў заблакаваны на патрабаванне Генпракуратуры РФ амаль два месяцы таму - 13 сакавіка праз парушэнне федэральнага закона № 396. У паведамленні «Роскомнадзора» гаварылася, што ў матэрыялах сайта былі знойдзеныя «заклікі да супрацьпраўнай дзейнасці і ўдзелу ў масавых акцыях з парушэннем устаноўленага парадку».

Пры гэтым чыноўнікі не канкрэтызавалі, пра якія менавіта навінавыя матэрыялы ідзе гаворка. У выніку журналісты былі пазбаўленыя магчымасці зліквідаваць парушэнні, выдаліўшы не ўпадабаную «Роскомнадзорам» інфармацыю, заявіў у судзе адвакат «Грани.Ру» Дамір Гайнутдзінаў. У сувязі з гэтым журналісты прасілі суд прызнаць прэтэнзіі «Роскомнадзора» незаконнымі.

У сваю чаргу прадстаўніца Генпракуратуры патлумачыла ў судзе, што, на думку ўстановы, недапушчальная інфармацыя і заклікі да ўдзелу ў акцыях змяшчаюцца ў большасці матэрыялаў, апублікаваных на «Гранях». «Пры абмежаванні доступу да сайта патрабаванні закона былі цалкам выкананыя», - патлумачыла работніца пракуратуры.

Нагадаем, што адначасова з «Грани.ру» пад блакаванне патрапілі сайты Каспаров.ru, інтэрнэт-выданне «Ежедневный журнал» і старонкі апазіцыянера Аляксея Навальнага ў «Жывым дзённіку». На сённяшні дзень усе названыя рэсурсы застаюцца заблакаваныя.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках