28 красавiка 2024, Нядзеля, 22:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У цэнтры Адэсы знойдзеныя ёмістасці з хімічным рэчывам

17
У цэнтры Адэсы знойдзеныя ёмістасці з хімічным рэчывам

Ужо вядомае імя чалавека, які прывёз іх у горад.

Супрацоўнікі Службы бяспекі Украіны выявілі ў былым Адэскім абкаме КПСС на Куліковым полі ёмістасці з небяспечным хімічным рэчывам, паведаміў на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук» народны дэпутат Уладзімір Куранны, спасылаючыся на кіраўніка СБУ Валянціна Налівайчанку.

«Сёння ў часе закрытага пасяджэння кіраўнік СБУ Валянцін Налівайчанка паведаміў, што ў былым Адэскім абкаме КПСС на Куліковым полі знойдзеныя ёмістасці з асабліва небяспечным хімічным рэчывам. Цяпер адбываецца хімічная экспэртыза. Больш за тое: СБУ вядомае імя чалавека, хто прывёз у Адэсу і гатаваў гэтую брыду ў аблрадзе прафзвязаў», - напісаў дэпутат у сацсетцы.

Паводле ягоных слоў, пасля правядзення ўсіх экспэртыз і фармальнасцяў грамадскасць атрымае інфармацыю пра гэта і, магчыма, будзе зразумелая прырода страшнай трагедыі на Куліковым полі ў Адэсе 2 траўня.

Раней кандыдат у прэзідэнты Украіны Пётр Парашэнка заявіў аб тым, што людзі, якія загінулі 2 траўня ў Доме прафзвязаў, былі атручаныя.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках