29 красавiка 2024, панядзелак, 3:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінская каманда ў хакеі на траве байкатуе турнір у Берасці

4
Украінская каманда ў хакеі на траве байкатуе турнір у Берасці

Турнір «Кубак Садружнасці» пачнецца на наступным тыдні ў Берасці, аднак клуб з Вінніцы ўдзельнічаць у ім не будзе.

Як стала вядома карэспандэнту charter97.org, першапачаткова планавалася, што стартавыя гульні гэтага турніру павінны былі прайсці ва ўкраінскай Вінніцы ў сярэдзіне красавіка, а заключны тур - у жніўні ў падмаскоўным горадзе Электрасталь. Аднак хакейныя каманды з Расеі і Беларусі адмовіліся ехаць ва Украіну, спаслаўшыся на тое, што няма гарантый бяспекі такога візіту.

У выніку першы тур быў перанесены на травень у Берасце. Між тым, украінская каманда «Алімпія-Колас-Сэквоя» намагала, каб і матчы, запланаваныя ў Падмаскоўі, таксама прайшлі ў іншай краіне (у якасці варыянту называўся Менск). Гэтая прапанова была адпрэчаная, і тады кіраўніцтва клуба з Вінніцы, які з'яўляецца базавым калектывам нацыянальнай каманды Украіны ў хакеі на траве, наважыла адмовіцца ад удзелу ў «Кубку Садружнасці». Замест яго «Алімпія-Колас-Сэквоя» правядзе сэрыю спарынгаў з камандай Азербайджана.

«Пастанова байкатаваць «Кубак Садружнасці» была прынятая калегіяльна, - паведаміў галоўны трэнер каманды «Алімпія-Колас-Сэквоя» і каманды Украіны Павел Мазур. - Яго падтрымала кіраўніцтва клуба, нацыянальнай каманды, хакейнай федэрацыі і мясцовыя спартовыя кіраўнікі. Мы зрабілі гэта з палітычных меркаванняў: калі расейцы і беларусы адмаўляюцца ехаць ва Украіну, то ў нас таксама ёсць падставы быць супраць паездкі ў Расею ў цяперашняй сітуацыі».

Са слоў Паўла Мазура, ён пакуль не гатовы адказаць, ці будзе Вінніцкая каманда ўдзельнічаць у гэтых спаборніцтвах надалей, але цяпер у арганізатараў няма больш маральнага права называць гэты турнір «Кубкам Садружнасці».

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках