29 красавiка 2024, панядзелак, 2:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дакументы аб расстрэле Майдана знішчаныя былым кіраўніцтвам СБУ

9
Дакументы аб расстрэле Майдана знішчаныя былым кіраўніцтвам СБУ

Большасць дакументаў, якія тычацца пратэстаў у Кіеве, былі знішчаныя на загад экс-кіраўніка СБУ Аляксандра Якіменкі.

Пра гэта сёння заявіў начальнік дэпартамента контрразведвальнай абароны інтарэсаў дзяржавы ў сферы інфармацыйнай бяспекі СБУ Віталь Найда, піша УНП.

"Дакументы былі знішчаныя 19-21 лютага на загад Якіменкі. Акты на знішчэнне падпісвалі кіраўнікі дэпартаментаў. Фізічна знішчаліся жорсткія дыскі, флэш-назапашвальнікі і дыскеты, паліліся паперы", - адзначыў ён.

Сёння, паводле ягоных слоў, ідзе службовае расследаванне што да гэтых знішчэнняў, матэрыялы былі перададзеныя ў рамках крымінальнай справы ў адпаведныя органы.

Найда паведаміў, што большасць кіраўнікоў дэпартаментаў звольненыя, некаторыя з іх хаваюцца ад следства.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках