29 красавiка 2024, панядзелак, 2:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Былы вязень ГУЛАГа стаў самым старым мужчынам на Зямлі

Былы вязень ГУЛАГа стаў самым старым мужчынам на Зямлі

Жыхар Нью-Ёрку 111-гадовы Аляксандр Іміч быў названы самым старым мужчынам планеты.

Гэтую годнасць ён атрымаў пасля нядаўняга скону папярэдняга рэкардсмэна, італійца Артура Лікаты, які не дажыў некалькі дзён да 112-годдзя, піша Lenta.ru.

Іміч (на фота) эміграваў у ЗША з Польшчы ў 1951 годзе. У мінулым ён перажыў савецка-польскую вайну, пазбег галакосту, але патрапіў у канцлагер. Іміч адзначыў, што ніколі не думаў дажыць да глыбокай старасці.

Ва ўзросце 92 гадоў ён напісаў кнігу. Доўгажыхар выдаткаваў шмат часу, каб асвоіць кампутар, і цяпер актыўна ім карыстаецца.

У 1986 годзе ён аўдавеў і з тых часоў жыве адзін, дзяцей у яго няма. Ягоны бліжэйшы сваяк - 84-гадовы пляменнік.

Сакрэтам свайго даўгалецця Іміч называе добрыя гены і правільны лад жыцця. Ён ніколі не ўжываў алкаголь і кінуў паліць шмат гадоў таму. У маладосці Іміч займаўся гімнастыкай і шмат плаваў.

Самым старым жыхаром планеты па-ранейшаму ўважаецца 116-гадовая Місаа Акава (Misao Okawa) з Японіі. Шаноўная жыхарка Краіны ўзыходзячага сонца таксама прызнавалася, што ўважае за важны чыннік здаровы лад жыцця. Яна распавядала, што яе рацыён амаль цалкам складаецца з морапрадуктаў, асабліва Акава любіць сушы. Жанчына адзначала, што спіць не менш за восем гадзін у дзень, што, на ейную думку, і ёсць зарука здароўя.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках