29 красавiка 2024, панядзелак, 4:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Павел Сапелка: Амністыя не распаўсюдзіцца на палітвязняў

7
Павел Сапелка: Амністыя не распаўсюдзіцца на палітвязняў

У праекце закона маецца фармулёўка, дзякуючы якой палітычныя вязні не падпадаюць пад амністыю.

Яна не будзе распаўсюджвацца на злосных парушальнікаў рэжыму. Фармальна гэты статус замацаваны за ўсімі палітычнымі вязнямі ў Беларусі. Адной з галоўных умоў вызвалення з'яўляецца поўнае спагнанне прычыненай шкоды, піша сайт ПЦ «Вясна».

У законапраекце пазначана, на каго амністыя не будзе распаўсюджаная - на асуджаных за ўчыненае забойства або наўмыснае прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання, што пацягнула смерць; за незаконны абарот наркотыкаў; за кіраванне аўтамабілем у стане алкагольнага ап'янення; за згвалтаванне.

Акрамя таго, на амністыю не могуць разлічваць злосныя парушальнікі устаноўленага парадку адбывання пакарання, асабліва небяспечныя рэцыдывісты, асуджаныя на пажыццёвае зняволенне.

Фармулёўка пра «злосных парушальнікаў рэжыму», на думку юрыста Паўла Сапелкі, стане перашкодай для вызвалення палітвязняў. Фармальна ўсе яны маюць такі статус.

У гэтым годзе пройдзе трынаццатая лікам амністыя ў Беларусі. Праект закона 2014 істотна не адрозніваецца ад папярэдніх. Паводле падлікаў МУС, амністыя закране больш за 10 тысяч асуджаных: блізу 2,1 тысячы чалавек з устаноў закрытага тыпу, блізу 630 - адкрытага тыпу, яшчэ для 7 зняволеных ва ўстановах закрытага тыпу і 600 для адкрытага тыпу скароцяць тэрмін адбыцця пакарання.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках