29 красавiка 2024, панядзелак, 2:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дыверсанты занялі Святагорскую Лаўру пад Славянскам

14

У святыні будуць базавацца баевікі. Званіцы Лаўры могуць быць выкарыстаныя снайперамі.

Паводле звестак украінскай выведкі ў Святагорскую Лаўру перасталі пускаць людзей, паведамляе ТСН.

Вернікаў перанакіроўваюць у бліжэйшы жаночы манастыр. Затое ў самой Лаўры баевікі плануюць разбіць шпіталь, бо тапаграфічна - гэта ідэальнае месца для абароны, тым больш, што званіцы могуць выкарыстоўвацца як ідэальныя снайперскія пазіцыі. Такім чынам тактыка прыкрыцця жывым шчытом, а цяпер яшчэ і святымі месцамі, дыверсантамі прадаўжае актыўна выкарыстоўвацца.

Нагадаем, 5 траўня падчас правядзення антытэрарыстычнай аперацыі пад Славянскім загінулі чатыры чалавекі з боку сілаў МУС, блізу 30 параненых. Украінскім сілавікам супрацьстаялі амаль 800 баевікоў. Але апанэнт меў сур'ёзныя страты - дакладная колькасць забітых баевікоў высвятляецца. 4 мтраўня ўкраінскія сілавікі знішчылі 17 тэрарыстаў.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках